Читати книгу - "Дэпэш Мод"

166
0

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 34 35 36 ... 53
Перейти на сторінку:
можаце знайсьці яго ў Гошы.

– А як ён там апынуўся?!

– Ды адкуль я ведаю! – не вытрымлівае Маруся і пачынае крычаць. – Адкуль я ведаю? Можа, Гоша яго недзе зьняў!

– Як зьняў? – не разумею я.

– Моўчкі! Узяў – і зьняў. Ты што – ня ведаеш Гошу?

– Ня ведаю.

– Гоша – підар нумар адзін у гэтым дзёўбаным горадзе. Ён па гэтым прынцыпе і рэдакцыю сабе падбірае. Я зь ім з прынцыпу пераспала, тыпу – прынцып у мяне такі. Таму, можа, ён недзе зьняў вашага сьмярдзючку, адтрахаў, а цяпер утрымлівае ў сябе на Гогаля, я ня ведаю, адным словам, – яна замаўкае і працягвае зьлізваць свой жоўта-гарачы халодны мёд.

14.15

– Слухай, мы пойдзем.

– Угу, – кажа яна.

– Дай адрас Гошы.

Маруся дастае нейкі нататнік, абцягнуты жоўтай скурай, штосьці ў ім піша, вырывае аркуш і працягвае мне. На, гаворыць, толькі там трэба званіць доўга, кватэра вялікая, ён можа спаць і проста не пачуць. Скажаце, што ад мяне, а то ён вас ня пусьціць, зразумеў? зразумеў, кажу, дзякуй табе, ну усё – валіце, кажа яна і адразу забываецца на нас. Мы ўжо выходзім, і тут – ужо ў дзьвярах – я паварочваюся і кажу ёй:

– Маруся, – кажу я. – Слухай, тут такая рэч.

– Ну?

– Можа, возьмеш нашага Молатава?

– Молатава? – перапытвае яна.

– Ну, да, Молатава. Нам яго ўсё адно напружна цягаць за сабой, а табе можа падыйдзе. Усё-ткі член цк.

Маруся падыходзіць да мяне, разглядае Молатава, праводзіць рукамі па ягоным твары і кажа:

– Добра. Я яго вазьму. Ён мне падабаецца – ён падобны да майго таты. У яго такая самая хуйня на кіцелі.

– Гэта не хуйня, – кажу я. – Гэта ордэн Леніна.

Добра, кажа Маруся, хрэн з вамі – вось вам бабкі – яна суе мне купюру, давайце я вас адвязу, а то вас заграбуць яшчэ ў пад’ездзе, пастаў – кажа яна мне – пастаў Молатава на балконе, ён цяпер мой, я паслухмяна адношу Молатава на балкон, і мы ідзем уніз, Маруся падводзіць нас да гаража, брама гаража абабітая жалезам і медзьдзю, сапраўдная табе брама ў пекла, за такой брамай трэба хаваць драконаў, або атамныя бамбавікі, нешта апакаліптычнае, адным словам. Сьмешна, але ў Марусі там усяго толькі расхуячаны жыгуль, у самай браме ёсьць ячшэ адна – меншая, таксама абабітая жалезам, Маруся адчыняе менавіта яе, заходзьце – кажа, можа, кажа Вася, адчынім усю браму, вы заходзьце, кажа Маруся, я сама адчыню, а то хто-небудзь убачыць, як вы круціцеся каля гаража – пачне распытваць, я сама, лезьце ў машыну, мы заходзім ў цёмны гараж, сапраўды бачым там расхуячаны, але цалкам баяздольны жыгуль і запіхваемся ўтрох на задняе сядзеньне – я, Вася Камуніст і Сабака Паўлаў, Сабака спачатку хоча лезьці на пярэдняе сядзеньне, але правае крыло наглуха разьбітае і ўмятае ўнутр, таму мы бярэм Сабаку да сябе, так бы мовіць – на калені. Маруся нейкі час стаіць каля брамы, дастае аднекуль з кішэні джынсаў недабітую папяросу, хутка яе дабівае і раптам згадвае, што яна на нешта забылася, на што я забылася, думае яна, на што? чаму я каля гаража, мабыць, я хацела некуды ехаць, але куды? засяроджваецца яна, задумліва заходзіць унутр і сядае за руль, ну, што, Маруся, нэрвова крычыць ёй Сабака, паехалі? паехалі, рэагуе на заклік Маруся, уключае рухавік і ўрубае задні ход. Адчыніць браму яна, канешне, забываецца.

– Вылезеш? – пытаюся.

– Вылезу-вылезу, – кажа Маруся. – Усё добра.

– Ідзі дахаты, – кажа ёй Вася. – Дойдзеш сама?

– Дайду, – кажа Маруся.

– Дакладна дойдзеш? – пытаецца Вася.

– Ага, – кажа яна і спрабуе зноў завесьці машыну.

Вася перахіляецца з задняга сядзеньня і забірае ў яе ключы. Разам мы выцягваем нашу сяброўку з крэсла пілота, зачыняем за сабой гараж, укладваем ёй у рукі яе ключы і ідзем сабе, думаючы яшчэ – дойдзе яна ці ня дойдзе, і калі дойдзе – то куды, але так выходзіць, што пакуль мы выбіраемся на плошчу і глядзім адтуль на будынак насупраць муніцыпалітэту, Маруся нейкім цудам апынаецца на сваім балконе і ўжо сядзіць там, прытуліўшыся да Молатава, два няшчасныя стварэньні – Маруся ў фірмовых драных джынсах і футболцы з ролінг стоўнз і Молатаў, член цк, стары геданіст, аматар кактэйляў – бліжэй да неба, няхай усяго толькі на некалькі мэтраў, але – бліжэй.

Частка другая.

Рака, што цячэ супраць уласнай плыні.

15.15

Я цісну доўга і настойліва, у мяне проста няма выбару, што тут скажаш – калі яго тут зараз ня будзе, нам давядзецца вяртацца дахаты, а там яшчэ невядома, што нас чакае, наагул – тады ўся гэтая задума страчвае сэнс, навошта мы тады другі дзень цягаемся па горадзе, спрабуем хоць нешта выправіць у гэтай, даволі-такі лажовай, сытуацыі, так што галоўнае – каб ён тут быў, але ніхто не адчыняе, і я ўжо думаю, ну, хопіць, ня выйшла, пахаваюць айчыма і, па ўсім, паедзе наш сябра потым на сорак дзён, калі ўжо ім так дужа трэба, яны могуць усё гэта для яго зафіксаваць, сфатаграфаваць ягоны попел, або зьняць на відэа, каб потым забіты горам Карбюратар пераглядаў жалобную цырымонію доўгімі зімовымі вечерамі, перад сном, Сабака зрэшты не вытрымлівае і пачынае біць у дзьверы нагой, я хачу яго супакоіць, але тут за дзьвярыма чуваць нейкае шамаценьне, нехта, здаецца, ідзе, дзьверы сапраўды адчыняюцца, і да нас выходзіць лысы тоўсты чувак у сінім шаўковым халаце.

– Што нада? – пытаецца ён.

– Нам Какаву нада, – адказвае яму Сабака.

Чувак моўчкі дастае з кішэні халату газавы пісталет і прыстаўляе яго да Сабачае пысы.

– Якую какаву? – пытаецца ён.

– Наш сябра, – перапужана говарыць яму Сабака. – Какава.

– Што ты грузіш? – нэрвуецца чувак, па ўсім відаць – Гоша.

Вася хаваецца за маёй сьпіной, а я думаю – як жа яго завуць, гэтага нашага Какаву – як жа ж яго завуць, як могуць назваць данбаскага інтэлігента? мабыць, Андрушай, сапраўды – Андрушай.

– Андруша, – кажу я. – Нам патрэбны Андруша. Мы яго сябры.

– Да? – недаверліва перапытвае Гоша. – Ну, ладна, заходзьце, – кажа ён. Але пісталет не хавае. Раптам ён бачыць у Сабакі заплечнік і кажа: што там?

1 ... 34 35 36 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"