Читати книгу - "Дэпэш Мод"

170
0

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 42 43 44 ... 53
Перейти на сторінку:
так, разумееце?

– Разумею, – не зусім упэўнена кажа вядучы.

– Прычым даўно, – дадаю я. – І ведаеце, я так гляджу, што ўсё гэта нічым добры ня скончыцца, таму што мы проста трапляем у нейкія ямы, вы разумееце пра што я кажу? усё часьцей і часьцей, гэтых ямаў робіцца ўсё болей і болей, я ўжо проста ня ў стане выбірацца зь іх, яны засмоктваюць, і чым далей, тым усё больш балюча мне ў іх падаць, вы разумееце пра што я вам тут кажу? Так, нібы ўсё нармальна, мы вось тут сядзім і слухаем вашую дурацкую радыёпраграму і нават вашых міліцыянтаў паслухалі...

– Якіх міліцыянтаў? – не разумее вядучы.

– Ня важна, – адказваю, – але рэч ня ў гэтым, ведаеце? рэч у тым, што ўсё адно, гэта нічым добрым ня скончыцца, проста таму, што я не магу сабе ўявіць нічога добрага там – наперадзе, там проста ня можа быць нічога добрага, таму што калі яго – гэтага добрага – не было раней, то з чаго б яно раптам зьявілася ў будучым, скажыце мне, чаму? яго там проста ня можа быць, мы проста прасоўваемся сабе новобмацак, як электрычныя скаты пад вадой, нават ня верачы, што нам напраўду кудысьці трэба прасоўвацца.

– Да? – зьбянтэжана гаворыць вядучы. – вы ведаеце, гэта вельмі цікава.

– Што табе цікава? – не разумею я.

– Вось гэта ўсё, што вы нам тут расказалі. Вось бачыце, паважаныя радыёслухачы, – зьвяртаецца ён у касьмічную пустату, – прыблізна пра гэта самае я і казаў вам увесь гэты час. Таму на гэтай аптымістычнай ноце і заканчвае сваю работу наш маладзёжны канал, і я – яго вядучы хррррр хрррррррр. А вы, – ён зьвяртаецца, відаць, асабіста да мяне, – пачакайце, калі ласка, хвілінку, вам – як аўтару найбольш цікавага пытаньня, мы з задавальненьнем уручаем прыз, ласкава перададзены нам нашымі калегамі зь лёнданскай рэдакцыі – выдадзены ў Вялікай Брытаніі апошні альбом сьцяпана галябарды «Мамін сад».

– Як-як? – пытаюся.

– Сад. Мамін сад, – адказвае вядучы. – Праз «эс», – чамусьці дадае ён.

Лунаюць разьвітальныя акорды, эфір паступова сьціхае, у слухаўцы чуваць нейкае шамаценьне, пасьля гэтага нехта, паквакваючы, прыкладае яе да свайго касьмічнага вуха.

– Алё, – я чую знаёмы голас, але ўжо бліжэй.

– Алё, – згаджаюся я.

– Вы яшчэ тут?

Я азіраюся на Васю, той прытуліўся да прыкольнай радыёлы і водзіць пальцамі па падсьветленых лямпамі назвах савецкіх сталіцаў, асобна счышчае пазногцем слова «Прага», чамусьці менавіта Прага.

– Так, – кажу я, – мы яшчэ тут.

– Вы ведаеце, – гаворыць вядучы, – выбачайце, што я вас затрымліваю – насамрэч у мяне няма ніякага альбому.

– Дзякуй богу, – кажу.

– Дакладней, ён у мяне быў, але я яго яшчэ мінулага тыдня падарыў нашым спонсарам. Яны нам паабяцалі прафінансаваць рамонт офісу, і я захацеў зрабіць ім прыемнае. Падарыў альбом.

– О, госпадзе, – кажу.

– Я проста хацеў у вас запытаць, калі вы ня супраць, канешне. Можна?

– Можна, – кажу.

– Скажыце, вы што, сапраўды, п’еце гарэлку і ўжываеце лёгкія наркотыкі?

– Ну, праўда, – адказваю няўпэўнена.

– Сур’ёзна?

– Ну.

– А ў мяне, – гаворыць ён з сумам, – ніколі разам не выходзіла. Або вадзяра, або трава, разумееце?

– Галоўнае прызвычаіцца, – кажу.

– Ну, але як вы пры гэтым пачуваецеся?

– Як пачуваемся? – пытаю.

– Так – як вы сябе адчуваеце?

– Ведаеце, – кажу, – я сябе адчуваю, як рака.

– Як рака?

– Так, як рака, што цячэ супраць уласнай плыні.

Пасьля гэтага вядучы адразу кладзе слухаўку – моўчкі і трагічна.

20.06.93 (нядзеля)

0.05

– Спаць хачу.

– У электрычцы пасьпіш.

– Ага, – кажу. – У электрычцы. Там жа зараз поўны вагон дзембеляў будзе. Або грыбнікоў. Або міліцыянтаў.

– Поўны вагон міліцыянтаў? – Скептычна перапытвае Вася. – Ну, ня ведаю, ня ведаю.

– Ладна, пайшлі, – кажу, і мы зьбіраемся выходзіць.

Какава адчыняе нам дзьверы, вы зразумелі? перапытвае – да Канцавой, там перасядзеце, выйдзеце на Вузлавой, і там ужо зусім поруч, пару гадзін, – дадае ён і ўсоўвае нам нейкую брашуру, што гэта за гаўно? пытаецца Вася, вазьміце, кажа Какава, і хай адкрыцьцё госпада будзе з вамі. Вось мудак, гаворыць Вася, ужо калі дзьверы за намі зачыняюцца, ага, – кажу, мудак, мы спускаемся ўніз і на першым паверсе, каля ліфта, бачым цела Сабакі, Сабака, крычу я, слухай, ён, здаецца, усё-ткі памёр, ды пачакай, супакойвае мяне Вася, падыходзіць да сабачага цела і пераварочвае яго тварам дагары, Сабака ўвесь зарыганы, але яшчэ жывы, яшчэ б трошкі, і ён, мабыць, памёр бы, захлынуўся ва ўласных рыгаках, сапраўдны табе Гэндрыкс, што тут скажаш, як бы ён потым перад госпадам паўстаў бы – са сваімі белымі матузкамі на вайсковых чаравіках і ўвесь абрыганы, мы яго падымаем, Сабака, гаворым, сабака, прачынайся, ён прыходзіць у прытомнасьць, нават пазнае нас, я заблукаў, кажа, выйшаў, вадзяру купіў, вярнуўся – а куды ісьці ня ведаю, сядзеў тут, чакаў, што хтосьці з вас выйдзе, а вадзяра дзе? пытаецца Вася, вадзяру я выпіў, кажа Сабака, дождж пайшоў, холадна было, я ж думаў, вы выйдзеце за мной, ладна – расчаравана кажа Вася, ты можаш ісьці? так, усё нармальна – Сабака падымаецца, і мы выходзім на Гогаля.

0.30

– Што рабіць будзем? – пытаецца Вася.

– Паехалі дамоў, – кажу.

– А Карбюратар?

– А што Карбюратар? З Карбюратарам усё ў парадку. А гэты вось дакладна нікуды не даедзе. Ня будзеш жа ты цягнуць яго на сабе аж да Вузлавой?

– Усё нармальна, – кажа Сабака. – Я ў норме. Я даеду.

– Можа лепш дамоў? – пытаюся.

– Не, – гаворыць Сабака. – Толькі не дамоў.

– Ладна, – кажу. – Але як мы туды даедзем? Бабак усё адно няма.

– Трэба было ў гэтага мудака пазычыць, – гаворыць Вася.

– Не хачу я ў яго пазычаць, – кажу.

– Ну, дык і што рабіць?

– Слухай, – раптам кажа Сабака, – табе ж Маруся за Молатава нешта давала.

– Сапраўды, – кажу. – Я зусім забыўся. – Я лезу ў кішэню і дастаю адтуль досыць такі нармальную дваццатку. – Прыкол, – кажу. – у нас, як выявілася, ёсьць процьма грошай. Толькі

1 ... 42 43 44 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"