Читати книгу - "Дэпэш Мод"

170
0

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 45 46 47 ... 53
Перейти на сторінку:
цягамоціна на нашыя галовы, я нэрвова выглядаю ў акно, але і так усё ясна – зараз пачнецца, зараз-зараз, проста брыдка на ўсё гэта глядзець, ня ведаю, як бы гэта растлумачыць – я асабіста зьмену надвор’я заўжды ўспрымаю на ўласны рахунак, як непавагу асабіста да мяне, хоць зь яго боку, падазраю, акурат нічога асабістага і няма, ну, але ў мяне на гэты конт уласная думка. Застаецца хіба што чытаць. Вася дастае з кішэняў дзьве брашуры, ён, выяўляецца, увесь гэты час цягае за сабой дзьве брашуры, цяпер вось разглядае, што там напісана, перадае мне, потым Сабаку, але ў яго нічога добрага не выходзіць, таму што нас усё-ткі трое, а кніг – толькі дзьве. Адну я нават пасьпяваю прачытаць.

Кніга № 1

Грымучы вазэлін.

(Бібліятэка рабочага)

АНАТАЦЫЯ

Дарагі дружа!

Ты трымаеш у руках надзвычай цікавую і пазнавальную кнігу, якая, пры ўмове правільнага засваеньня выкладзенага ў ёй матэрыялу, дапаможа табе, ня толькі ў тэорыі, але і на практыцы, лепш зразумець прынцыпы і тэндэнцыі разьвіцьця сацыяльна-вытворчых адносін у сучасным грамадстве. Распрацаваная і напісаная гуманітарна-тэхнічным аддзелам Данецкага абкаму партыі, кніга гэтая стане лепшым сябрам і дарадцай табе на першых этапах твайго далучэньня да непераадольных працэсаў дыялектыкі і перманентнага распаду капіталу, празорліва прадбачанага таварышам Троцкім Л.Д.

Рэкамэндаваная для дамашняга чытаньня, а таксама калетыўнага вывучэньня ў прафэсыйна-тэхнічных гуртках, працоўных калектывах, месцах пазбаўленьня волі, лягерах працы й адпачынку.

Для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

З павагай – Партыя Ўкраінскіх Камуністаў.

УСТУП.

Замест уступу.

Разьдзел 1.

ВЫБУХОВЫЯ РЭЧЫВЫ,

НЕАБХОДНЫЯ РАБОЧАМУ НАСАМПЕРШ.

1.1

Таварыш!

Зрабі напалм!

Напалм – гэта запальвальная сумесь. Складаецца напалм з бэнзыну, машыннага масла і алюмініевага парашку. Інгрыдыэнты, неабходныя для вырабу напалму, можна і неабходна дастаць на вытворчасьці, у хатняй гаспадарцы ці скрасьці.

Парады па прыгатаваньні:

Таварыш! Запальвальная сумесь выкарыстоўваеца для зьнішчэньня жывой сілы і тэхнічных сродкаў супраціўніка. Лепш – жывой сілы. Разам з тым, напалм лёгка прапальвае нават браню танка, калі ён у супраціўніка ёсьць. Пры гэтым, зрабіць напалм можа КОЖНЫ шкаляр – таму што напалм, як ты ўжо даведаўся, гэта ўсяго толькі сумесь бэнзыну (2/3), лаку ці машыннага масла (1/3) і алюмініевага парашку (чым больш алюмініевага парашку, тым большая прапальваючая магутнасьць, памятай пра гэта!) Найчасьцей выкарыстоўваецца ў якасьці паліва для баявых агнямётаў ці ў запальвальных бомбах.

Заўвага: Калі ў цябе ёсьць баявы агнямёт, рэкамэндуем выкарыстоўваць менавіта гэтую сумесь. Баявы агнямёт можна і неабходна дастаць у вайсковых частках, хатняй гаспадарцы ці адбіць у вартавых.

1.2

Таварыш!

Зрабі магніевую выбухоўку!

Магніевая выбухоўка – гэта выбуховае рэчыва сярэдняй магутнасьці. Яна складаецца з магніевага парашку або габлюшкі і марганцоўкі. Марганцоўка ў цябе ёсьць, а магніевы парашок або габлюшку можна і неабходна знайсьці ў цэхах, на складах ці гандлёвых прадпрыемствах народнагаспадарчага профілю. Можна скрасьці.

Парады па прыгатаваньні:

Таварыш! Каб вырабіць магніевую выбухоўку трэба зьмяшаць 3/4 парашку (габлюшкі) магнію з 1/4 марганцоўкі (суаднесьці ў залежнасьці ад аб’ёму). Не шкадуй марганцоўкі, таварыш! Сумесь выбухае ў выніку ўзьдзеяньня адкрытага агню на працягу некалькіх сэкунд (ад 2 да 10). Падчас выбуху ўзьнікае яскравы магніевы сполах, нашмат больш яскравы за фотамаланку, і ўтвараецца вялікая колькасьць белага дыму.

Заўвага: Ні ў якім разе нельга глядзець на сполах, пры дрэнным зьбегу абставінаў ты можаш поўнасьцю асьлепнуць. У прынцыпе, на фотамаланку лепш таксама не глядзець, хоць гэта і стварае пэўныя праблемы пры фатаграфаваньні.

Нават у вялікіх колькасьцях магніевая выбухоўка вельмі небясьпечная, скажам, аэразольны балёнчык, напоўнены ёю, здольны разарваць чалавека на дробныя каляровыя шматочкі, калі той знаходзіцца бліжэй, чым за два мэтры ад выбухоўкі. Калі далей – то проста заб’е.

1.3

Таварыш!

Зрабі кактэйль Молатава!

Кактэйль Молатава – гэта не сапраўдны кактэйль, гэта запальвальная сумесь. Кактэйль складаецца з бэнзыну і машыннага масла.

Парады па прыгатаваньні:

Гэта запальвальная бомба пры ўдалым зьбегу абставінаў вядзе да запальваньня аб’екту. «Кактэйль Молатава» – гэта звычайная шкляная пляшка (0,5 ці 0,7 л. – на твой густ), вызваленая ад папярэднягя напою і напоўненая на дзьве траціны бэнзынам і на адну траціну – маслам. Пляшка ў цябе ёсьць, бэнзын і масла можна і неабходна зьліць з казённай тэхнікі, грамадскага транспарту ці адбіць у вартавых. Кнот для кактэйлю вырабляецца са старых лапікаў тканіны, намочаных бэнзынам і потым устаўленых у шыйку пляшкі. Лапікі выразаюцца са старога спецадзеньня, транспарантаў ці іншых прадметаў нагляднай агітацыі. Пляшку затыкаюць коркам і ў такім выглядзе, з запаленым кнотам, яе кідаюць у бок аб’екта, які трэба запаліць. Бомба запальвае аб’ект, разьбіваючыся аб яго паверхню. Вораг ня ў стане загасіць гэтае полымя вадой.

Заўвага: пры вырабе і запальваньні будзь асьцярожны, сачы, каб корак шчыльна закрываў пляшку і не даваў магчымасьці ўтварацца парам бэнзыну, якія могуць справакаваць датэрміновы выбух! Бомба не прыдатная для запальваньня няцьвёрдых прадметаў, паколькі ня можа разьбіцца аб іх, памятай пра гэта пры выбары аб’екта.

1.4

Таварыш!

Скарыстайся грымучым вазэлінам!

Грымучы вазэлін – гэта выбуховае рэчыва. Грымучы вазэлін складаецца з вазэліну. І бэнзыну.

Парады па прыгатаваньні:

Грымучы вазэлін – гэта сумесь 2 частак вазэліну і 1 часткі бэнзыну, якая выбухае пад узьдзеяньнем электрычнага тока. Вазэлін у цябе ёсьць, адносна бэнзыну гл. п. 1.3, так што ўся справа за электрычным токам!

Заўвага: асьцярожна з вазэлінам!

1.5

Таварыш!

Вось табе газавая бомба!

Газавая бомба гэта бомба з газам. Яна складаецца з гаручага газу і паветра.

Парады па прыгатаваньні:

Газавая бомба выкарыстоўваецца для зьнішчэньня жывой сілы супраціўніка (аглушэньне, кантузія, дэзарыентацыя). Найпрасьцейшая газавая бомба складаеца з пляшкі з газам і паветрам, зьмяшанымі ў пэўнай прапорцыі (гл. ніжэй). Выкарыстоўваецца падчас дэманстрацый, пікетаў, галадовак, пры правядзеньні мітынгаў, маёвак, выбараў і іншых сьвятаў працоўных.

Прапорцыі: прыродны газ – 4,7:15, ацэтылен – 2,5:81, прапан – 2,2: 10, бутан – 1,9:9.

1.6

Таварыш!

Прыгатуй плястыкавую выбухоўку!

Плястыкавая выбухоўка – гэта табе магутнае выбуховае рэчыва. Складаецца яна з хлорыстага калію і, што найважней – вазэліну.

Парады па прыгатаваньні:

Для вырабу плястыкавай выбухоўкі неабходна зьмяшаць добра здроблены хлорыстакіслы калій з вазэлінам і старанна перамяшаць. Хлорыстакіслы калій можна і неабходна дастаць на хімічных прадпрыемствах, у хімічных лябараторыях і непасрэдна ў хімікаў. Скрасьці яго цяжка. З вазэлінам ты, спадзяемся, ужо разабраўся. Для выкарыстаньня вырабленае рэчыва неабходна добра прасушыць. Патрэбны дэтанатар. Падумай пра гэта!

Заўвага: У высушаным стане гэта выбуховае рэчыва робіцца небясьпечным пры ўдарах. Нават ягонае падзеньне з рук на падлогу можа справакаваць дэтанацыю. Не выпускай яго з

1 ... 45 46 47 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"