Читати книгу - "Дэпэш Мод"

170
0

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 49 50 51 ... 53
Перейти на сторінку:
сабака дзінга, у яго вырастае густая чорная шавялюра, удзень ён ходзіць у бальнічны сад і зьбірае яблыкі. Яблыкі Сабака прыносіць сваім суседзям, сам іх ня есьць, невядома чаму. Аднаго разу Сабака сустракае ў дурцы Чапая. Той ідзе засяроджаны, у спартовых штанах і драных кедах, і нясе ў руцэ тармазок, зь якога тырчыць рыльца пляшкі. Чапай Сабаку не пазнае.

У верасьні Сабаку выклікае доктар, значыць так, кажа, Віталію Ільвовічу, задзяўбліся мы вас лячыць – неяк так ён яму кажа, магчыма не даслоўна так, але прыблізна – задзяўбліся, кажа, мы вас тут лячыць, так што зьбірайцеся. Куды? стомлена перапытвае Сабака. Ну, кажа, доктар, выбар у вас невялікі – або сядзеце, праўда не надоўга, або ў будбат. Я не хачу ў будбат, кажа Сабака, у мяне гэтыя, як іх – рэлігійныя перакананьні. Якія перакананьні? не разумее яго доктар. Рэлігійныя, кажа Сабака. Я мармон. Мармон? перапытвае доктар. Мармон, – менш упэўнена кажа Сабака. Значыць сядзеце, кажа доктар. Сабака выбірае ўзброеныя сілы. Доктар адпускае яго назад у палату, думаючы, як усё-ткі дрэнна пахне з рота ў гэтага хворага.

Больш я яго ня бачыў.

Эпілог №2

11.15

– Гэта ваш сябра?

– Сябра.

– Добры хлопец. Шкада яго.

– Шкада, – кажу. – А што мы маглі?

– Я нічога і не кажу. Проста кажу – шкада.

– Можа, яны яго адпусьцяць?

– Можа. Можа і адпусьцяць, – кажа цётка і змаўкае. Яна едзе з намі яшчэ ад Канцавой, таксама чакала на вакзале дзьве гадзіны, цяпер вось сядзіць насупраць і гаворыць.

– Бярыце, – нечакана кажа яна і дастае са сваёй бяздоннай торбы гумавую грэлку.

– Што гэта? – пытаюся.

– Сьпірт.

– Што – сапраўдны сьпірт?

– Так. Чысты.

– Адкуль ён у вас?

– З Польшчы прывезла.

– З Польшчы?

– Так. Езьдзіла, – кажа цётка, – тавар вазіла, амаль нічога не прадала. Пакідаць было шкада, вось, назад вязу. Бярыце, выпіце за свайго сябра.

– Ды ладна, – кажу, – ня трэба.

– Бярыце-бярыце, – кажа цётка і адварочваецца ад нас да нейкіх сваіх знаёмых з суседняй лавы.

Я бяру грэлку і паказваю Васю – маўляў, што – бахнем за спакой Сабачае душы? усё-ткі не ўратавалі таварыша-антысэміта, бахнем-бахнем, згаджаецца Вася, і дастае напаўпустую пляшку мінэралкі. Я адкрываю грэлку і наліваю зь яе ў пляшку, прыблізна вытрымліваючы прапорцыі, але вагон трасе, так што якія ўжо тут прапорцыі, закручваю грэлку, і мы пачынаем піць.

11.45

– Тут ёсьць сарцір?

– Адкуль тут сарцір? Тут нават стоп-крану няма.

– Мне трэба выйсьці.

– Давай на хаду.

– Ты што – не разумееш? Мне трэба выйсьці!

– Усё я разумею. Чаго ты крычыш.

– Калі наступны прыпынак?

– Адкуль я ведаю? – кажу я Васю. – Я тут у першы і, спадзяюся, у апошні раз еду.

– Прыпынак будзе хвілін праз 20, – кажа нашая знаёмая-кантрабандыстка. – Я там сыходжу. Але там прыпынак усяго пару хвілін. Так што ты не пасьпееш, – сьмяецца яна.

– Чуеш, – кажу я Васю. – не пасьпееш. Так што давай – ідзі ў тамбур.

– Не магу я ў тамбуры, – кажа Вася.

– Чаму?

– Не магу. Разумееш?

– Не.

– Я так не магу.

– Ну, пачакай, – кажу.

– І чакаць не магу.

– Перастань, – кажу.

– Ты што – не разумееш? – толькі і паўтарае Вася.

12.05

– Усё, я выходжу.

– Пачакай, – кажу. – Тут ехаць – 15 хвілін засталося. Патрывай крыху.

– Не, – кажа Вася.

– Ды перастань, – кажу я. Яшчэ не хапала, каб і ён зваліў. – Там жа Карбюратар.

– Я выходжу, – кажа Вася.

– Казёл ты, – кажу.

– Сам казёл, – адказвае Вася і выходзіць сьледам за кантрабандысткай на нейкай безыменнай станцыі.

12.25

– Калі будзе наступны на Вузлавую?

– А другой. Толькі ён тут не спыняецца. Ён у «Хіміку» спыняецца.

– А далёка да «Хіміка»?

– Кілямэтраў дзесяць-пятнаццаць.

– Дык як мне даехаць да Вузлавой?

– Ну, выйдзі на трасу, прагаласуй – можа нехта і падкіне.

Вася дзячыць нейкаму ўгашанаму мужыку, якога ён тут, на станцыі, цкаваў некалькі хвілін, і ідзе шукаць трасу. Траса разьбітая і пустая, не відаць, каб тут наагул нешта езьдзіла, Вася сядае на ўзбочыне і пачынае чакаць.

Праз паўгадзіны ля яго спыняецца малакавоз. Куды табе, зямеля? пытаюцца чувакі ў кабіне, ды мне по хуй, мне дадому трэба, ну, ладна, кажуць яны – сядай, Вася залазіць, і яны зрываюцца зь месца, што вязеце? пытаецца ў сваю чаргу Вася, сьпірт, сьмяюцца мужыкі, сур’ёзна? сур’ёзна – сьпірт, мы тут ад мытнікаў ныкаемся, здорава, кажа Вася, здорава, туліцца да дзьвярэй і адразу ж засынае, усё, чуе ён скрозь сон недзе праз гадзіну, праскочылі, што праскочылі? не разумее ён, мяжу! сьмяюцца мужыкі, якую мяжу? расійскую мяжу, зямеля! а куды вы наагул едзеце? прачынаецца нарэшце Вася, у Белгарад, сьмяюцца яны, у Бел-га-рад, ведаеш такі горад, зямеля?

Эпілог №3

– Так, хутка ўсе вывернулі кішэні.

– Да? А што яшчэ табе вывернуць?

– Я сказаў – вывернулі кішэні! Інакш ува ўсіх будуць праблемы.

– Ды што ты кажаш.

– Ты што – не зразумеў? – ахоўнік падыходзіць да Малога Чака Бэры і рэзкім ударам валіць яго на крэсла. Заступіцца за яго ніхто не адважваецца. Іншы ахоўнік стаіць пры ўваходзе і нікога не выпускае.

– Хутка, – гаворыць першы. – Выварочваем кішэні.

– А ў чым справа? – пытаецца нехта.

– Гадзіньнік.

– Які гадзіньнік?

– Залачоны, – кажа ахоўнік. – Залачоны ролекс.

– А мы тут пры чым?

– Акрамя вас тут нікога не было, – адказвае ахоўнік. – Пакуль гэты мудзіла амэрыканскі хадзіў на абед, пакой быў адчынены, і акрамя вас тут нікога не было.

– На хуя нам ягоны ролекс?

– Кішэні, – рыкае ахоўнік і раптам зьвяртаецца да Какавы. – Кішэні вывернуў!

– Што? – спалохана перапытвае Какава.

– Я сказаў – кішэні вывернуў.

Какава маўчыць. Ахоўнік падыходзіць да яго, запускае руку ў кішэню ягонага пясочнага пінжака і раптам дастае адтуль цяжкі залачоны гадзіньнік. Сука ты, кажа ён і таксама рэзка б’е Какаву кулаком у жывот. Какава падае на калені і пачынае бляваць проста сабе пад ногі.

Эпілог №4

12.15

Седзячы тут,

1 ... 49 50 51 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"