Читати книгу - "Дэпэш Мод"

170
0

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 5 6 7 ... 53
Перейти на сторінку:
і бярэ адразу два літры. Сядзіць і квасіць.

– Ну, пачакай, раздушыць ён пузыр, раздушыць другі, ды хрэн зь ім – вып’е ўсё. А далей?

– Што – далей?

– Ну, выпіць жа і зноў хочацца?

– Хочацца.

– Але ж выходзіць страшна.

– Не, не фіга, там, разумееце, такая сыстэма – ён калі выпівае свае два літры...

– Два літры!

– ...ну, два літры, яго перамыкае, і яму ўжо ня страшна.

– Сур’ёзна?

– Я сам бачыў.

– Ну, а як яму?

– Што значыць – як?

– Ну, як яму, калі ня страшна?

– Яму по хуй.

– І што?

– Ну, і ён далей валіць за вадзярай. Падае, а ідзе.

– Да...

– Ну яшчэ б. А ты кажаш – эрэкцыя.

– Што эрэкцыя?

– Ты кажаш – эрэкцыя.

– Ну, эрэкцыя.

– І што?

– Нічога. Ну, стаю я са сваёй эрэкцыяй.

– Завал...

– Ну.

– І тут выходзіць гэтая п’яная сука з балкону, уяўляеце?

– Я гэтага не ўяўляю.

– Ну, і бачыць мяне. І, значыцца, думае – што гэта за мудак сюды прыпхаўся і стаіць тут?

– Што стаіць?

– Стаіць, кажа.

– Мабыць, думае яна, сусед, прыйшоў патрахацца. І, значыцца, хапае пусты фугас з-пад шампанскага і запускае мне проста ў чэрап.

– А ты?

– Ну, я прытомнасьць страціў. Упаў, значыцца, весь у крыві. А гэтая сука п’яная, уяві, падбягае да іншай і давай яе будзіць, уставай, кажа, трэба яго, ну, то бок мяне, вязаць. І яна ўстае, прыкінь, і яны мяне вяжуць прасьцінамі па руках і нагах.

– Так яна ж цябе ведала, ну, тая іншая.

– Ды яны ўгашаныя абедзьве зранку, сукі, я ж кажу! Яны нейкай фігні нажэрліся, а потым яшчэ вадзяра. Як тая сука з балкону назад трапіла – не ўяўляю. Яны адна адну ўжо не пазнавалі.

– Ну?

– І, значыць, вяжуць мяне і зацягваюць у ванну, кінулі і пайшлі спаць.

– Да...

– А зранку, значыць, адна зь іх, тая, што з балкону выйшла, ясная рэч, ужо нічога не памятае, і папёрлася ў ванну мыцца. Прычым, карова, сьвятло не ўключае, навобмацак лезе. Залазіць, значыць, у ванну, а там я...

– Водка, ты разумееш, яна жанчын глушыць, яны, як рыбы, робяцца.

– Я калісьці кантралёрку ў трамваі сустрэў, дык яна са сваім кампосьцерам хадзіла.

– Не пізьдзі.

– Што – не пізьдзі? Сур’ёзна – ідзе баба, п’яная сто пудоў, я ёй свой талончык даю, а яна аднекуль з кішэні дастае кампосьцер, уяўляеце?

– Свой кампосьцер, мабыць, прыкольна мець.

– Твая праўда.

– Да...

– Я спрабаваў калісьці зьняць у трамваі. Уначы акурат ехаў, нікога не было, ну, я давай яго выломваць, распароў руку, уяўляеце, кроў цячэ ва ўсе бакі, а тут кантралёры заходзяць.

– Сукі.

– Ну, і адразу да мяне, у прынцыпе я адзін там ехаў, больш нікога. На хуя, кажуць, кампосьцер ламаеш.

– А ты?

– Што я? Кажу, не ламаю я нічога, хацеў, кажу, талончык пракампасьціраваць, а ваш траханы кампосьцер мне руку зажаваў. О, кажу – глядзіце.

– Крута.

– Да...

Какава, непаваротлівы і ўспацелы, у гэтай кампаніі добра, наагул, пачуваецца. Маленькі пакойчык, у якім яны сядзяць, наскрозь прапах цыгарэтным дымам і кавай, кубкаў на ўсіх не хапае, яны пускаюць па колу першую каву, потым другую, перадаюць кубкі з рук у рукі, потым перадаюць кавалкі белага хлеба, пасьля гадзіны сядзеньня ў гэтым пакоі іхнае адзеньне і іхныя валасы і яны самі пахнуць тытунём і хлебам, хлебам нават больш. Какава выцірае рукавом успацелы лоб, ты што, сьмяюцца ўсе, Какава, гэта ж твой выхадны касьцюм, нічога – Какава чырванее – ня страшна, вымыю, ну да, сьмяюцца ўсё далей, ты ўжо другі год абяцаеш, бяры хлеб, Какава бярэ з рук сяброў сьвежы белы хлеб і далей слухае байкі, ён гатовы быць зь імі хоць увесь час, яму зь імі добра, дзеляць разам зь ім хлеб і цыгарэты, і галоўнае – яго ніхто не праганяе. А ў наш час ты яшчэ пашукай кампанію, якая будзе цярпець цябе некалькі дзён у тваім пясочным касьцюме, які ты ня мыеш ужо другі год, калі ня трэці.

Какава да таго ж затоўсты для гэтай кампаніі, і ў касьцюме сваім ён выглядае жахліва, але гэты касьцюм яму падабаецца, ня ведаю дзе такія касьцюмы прадаюцца, Какава ж яго недзе знайшоў, лічыць, што касьцюм стылёвы, ён памяшаны на такіх штуках, Какава ці не адзіны з маіх знаёмых ходзіць у цырульню, карыстаецца нейкім підарскім гелем, нават голіцца час ад часу, хоць на карысьць яму гэта ня йдзе. Іх набілася ў пакой чалавек шэсьць, сядзяць і слухаюць Малога Чака Бэры, той апавядае як ён сьвяткаваў свае народзіны, гісторыя ўсім падабаецца, Какава слухае з адкрытым ротам, яму асабліва спадабалася пра бялізну розных колераў, ён спрабуе сабе гэта ўявіць, але ня можа. Пасьля Малы Чак Бэры пускае па коле яшчэ адну цыгарэту і раптам гаворыць – Какава, раскажы ты што небудзь, усе пагаджаюцца – да, Какава, давай, раскажы нам што-небудзь, што ты сядзіш маўчыш, нам жа таксама цікава, давай, раскажы нам што-небудзь, о – раскажы нам пра сваіх баб, усе сьмяюцца, да, крычаць, Какава – давай, раскажы нам пра сваіх баб. Какава саромеецца, ён усё-ткі адчувае сябе не зусім упэўнена, яны каманда, а ён так – проста зайшоў да іх у госьці, але ісьці прэч яму ня хочацца, таму ён думае што расказаць, так, каб гэта было пра баб. Пра баб. Баб ён бачыць пераважна па тэлевізары. Можа, ім пра тэлевізар расказаць.

У пакой забягае нехта з адміністрацыі, усё – крычыць, пайшлі, пайшлі, хутчэй, час пачынаць, і яны пачынаюць падымацца і выпаўзаюць у калідор, ідуць гуськом, адзін за адным, дажоўваючы хлеб, дабіваючы цыгарэты, Какава цягнецца за імі, яны праходзяць нейкімі закавулкамі, паўсюль стаяць шчыты з агітацыяй, на сьценах вісяць вогнегасіцелі, нарэшце яны выходзяць на сьвятло, нехта паварочваецца да Какавы і кажа – давай, сябру, пачакай нас тут, добра? мы ня доўга. А колькі гэта будзе доўжыцца? – пытаецца Какава, ды пару гадзін, можа трошкі долей, давай, – сядай вунь пад сьценкай і пачакай. А можна я паслухаю? – пытаецца Какава, паслухай, – кажа нехта, – паслухай, але ў прынцыпе тут ня вельмі цікава – так, хуйня поўная. Какаву

1 ... 5 6 7 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"