Читати книгу - "Дэпэш Мод"

170
0

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 21 22 23 ... 53
Перейти на сторінку:
плошчу, так, нібы хочам знайсьці нашага сябра недзе на вуліцы, у рэшце рэшт нас выштурхоўваюць з тралейбуса кантралёры, і мы ідзем далей пешкі, пераходзім плошчу, ідзем, разглядаем афішы, разглядаем рэкламу, больш і разглядаць намя чаго, Сабака цягне заплечнік з бухлом, каля булачнай таўчэцца хіпота кончаная, спаўзліся, як шчуры на сьвежае паветра, стаяць, п’юць сабе нешта, зь імі побач нейкія вядомыя твары, стаіць Саша Чарнецкі, яшчэ нехта ў скуранцы з ардэнамі і мэдалямі, Сашу мы ведаем, мы нават хадзілі з Сабакам пару тыдняў таму на ягоны канцэрт у дк каля стадыёну, нас там заламала ахова – нехта поруч з намі шпурнуў у залю пэтарду, яны падумалі, што гэта мы, ледзь адмазаліся, навокал Сашы стаіць хіпота кончаная, добры ранак добрага дня.

– Нефармалаў трэба расстрэльваць, – кажа Вася.

– Троцкі сказаў? – пытаюся.

– Пры чым тут Троцкі. Глядзі – стаяць, сукі.

– Ну і што?

– Не люблю, – кажа Вася і далей ідзе моўчкі.

За паўгадзіны мы пераходзім праз мост, знаходзім завадскі паркан і празь дзірку ў ім пралазім на падворак.

12.30

У Чапая мы былі некалькі разоў, ён спэцыяльна для сяброў пазначыў сваю майстэрню, бо іх там некалькі стаіць амаль падобных – напаўразваленых яшчэ з часоў першай расійскай рэвалюцыі 1905-га году, шэрых буданоў. На чапаевым зялёнай фарбай напісана «сацыялізм» і дамаляваная трохі рахітычная зорка, падобная да мэдузы, ну, маецца на ўвазе, колерам, Чапай у прынцыпе, тыпу Васі, таксама спэцыяліст па дыялектыцы, яны паважаюць адзін аднаго, гэта мы з Сабакам тут чужыя – я не люблю Маркса проста так, ну, а Сабака мае да старога свае прэтэнзыі, тут усё зразумела.

Чапай нас адразу пазнае, прывітаньне, – кажа, – заходзьце, прапускае нас у капцёрку, высоўвае галаву вонкі, асьцярожна азіраецца ва ўсе бакі і зачыняе за сабой дзьверы. Мы праходзім унутр. Чапай, як і прынята сярод пралетарыяў, на побыт кладзе, пакой у яго амаль пусты, пасярэдзіне стаіць згаданы мной апарат і трывожна гудзе, пад апаратам валяецца пара колбаў, я нарэшце прыгадваю, якія яны на выгляд, на падваконьні ляжаць кнігі, я бяру адну – пятнаццаты том чагосьці, чаго менавіта, я разабраць не магу, але яўна нешта партыйнае, са штэмпелем завадской бібліятэкі, сур’ёзны пацан гэты Чапай, ён старэйшы за нас на пару гадоў, яму ўжо за дваццаць, да таго ж, і працоўны стаж – гэта вам ня проста так, ён праходзіць за намі ў пакой, сядайце, – кажа, у пакоі некалькі табурэтаў, як справы, – пытаецца? нармальна, – кажа Вася, – вось Карбюратара шукаем, даўно яго бачыў? даўно, – кажа Чапай, сядае на табурэт, закідвае нагу на нагу і запальвае беламор.

Чапай худы і засяроджаны, на нас ён увагі амаль не зьвяртае, сядзіць сабе, нага на нагу, чытае нейкую партыйную прапаганду, на ім старая майка, кеды і спартыўныя штаны, да таго ж ён носіць акуляры, сярод нашых знаёмых ня так і шмат людзей, што носяць акуляры, хоць, можа, ён гэта для понту, ня ведаю.

– А дзе ён можа быць, ня ведаеш? – пытаюся я.

– Ня ведаю.

– Ён табе нічога не казаў?

– Не казаў.

– Хуёва, – кажу я. – у яго бацька загінуў.

– Айчым, – папраўляе мяне Сабака.

Чапай маўчыць.

– А ён у цябе сваіх рэчаў не забываў? – працягваю роспыты.

– Не забываў.

Так можна гаварыць бясконца, ён мантрамі нейкімі гаворыць, начытаўся Энгельса і не ўспрымае нармальнай інфармацыі, гэтыя новыя камуністы, у іх свой замарочаны дзэн, так вось проста ня ўедзеш, а ўедзеш – ня выедзеш, будзеш прабуксоўваць у глыбокай раз’ябанай каляіне марксызму-ленінізму, не разумеючы, што да чаго.

– Чытаеш нешта? – раптам пытаецца ў яго Вася.

– Ды так, – адказвае Чапай. – Падкінулі тут пару кніжак. Перачытваю.

– Угу, – кажа Вася, усё ж такі яны аднадумцы, мы тут намагаемся не перашкаджаць.

– Можна мы яго ў цябе пачакаем?

– Можна.

– У нас бухло ёсьць.

– У мяне таксама, – паказвае Чапай на свой апарат. – Толькі я зараз ня п’ю.

– Што так?

– Трыпер.

– Напраўду? – я вяртаю кнігу на падваконьне. – Дзе ж гэта ты?

– Ды проста тут, на заводзе, – спакойна адказвае Чапай.

– На заводзе?

– Ага.

– Што – проста ў цэху?

– Ага.

– У вас жа тут адны мужыкі.

– Ну.

– Хто ж гэта цябе? – пытаюся. – То бок, прабач – каго гэта ты?

– Што – каго? – не разумее Чапай.

– Ну, – кажу, – ты ведаеш ад каго гэта ў цябе?

– А, – кажа Чапай, – ні ад каго. У мяне бытавы трыпер.

– Як бытавы?

– Так. Бытавы. Я ж ня трахаюся наагул. Проста сэканд грузілі, вось і падхапіў.

– Ясна, – кажу. – Вы, марксысты, проста як анёлы – ня трахаецеся, ня п’еце.

– Сэканд грузіце, – дадае Сабака.

– Слухайце, – гаворыць Чапай, пэўна для таго, каб зьмяніць тэму, – а ў вас бабкі ёсьць?

– А што? – насьцярожваецца Вася.

– Можам зьезьдзіць да цыганоў, узяць травы. Пасядзім, пачакаем вашага Карбюратара. А то так без пантоў сядзець, я ж ня п’ю.

– Ну, – кажа Вася, – можна і зьезьдзіць. Думаеш, ён зьявіцца?

– Хто яго ведае, – кажа Чапай. – Можа, зьявіцца, можа, не. Вам, дарэчы, шмоткі не патрэбныя? Там джынсы, красоўкі. Праўда, з сэканду...

14.00

За таксоўку пагаджаецца башляць Вася, ён, здаецца, канчаткова абламаўся рабіць бізнэс на вадзяры, не такі ён, вядома, чалавек, ня можа рабіць грошы на сьвятым, таму мы выходзім за Чапаем – Чапай, Вася і я, Сабаку пакідаем каля апарату, тыпу падтрымліваць агонь, каб ён вартаваў і час ад часу падстаўляў пад зьмеявік новую колбу, Чапай паказаў яму, як, але строга загадаў з колбы ня піць, маўляў, негігіенічна, ты б маўчаў ужо, – кажа яму Сабака, – трыпераносец хераў, яны заводзяцца, але мы іх расьцягваем, дакладней мы выцягваем Чапая на вуліцу, а там ён і сам супакойваецца – трыпер-та ў яго і сапраўды ёсьць, што ж тут запярэчыш. У прынцыпе ў гэтым раёне таксоўкі не водзяцца, тут водзяцца экскаватары, ды і тое зрэдку, таму мы пізьдзячым аж да цырку, каля цырку пуста, скрозь шэрыя пліты прарастае трава, добрае лета, здаецца, яшчэ б Карбюратара на хаўтуры адправіць – наагул

1 ... 21 22 23 ... 53
Перейти на сторінку:

 Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"